ПРА КАМПАНІЮ

 

Кампанія KARALEU ужо 17 год працуе на рынку рэкламна-сувенірнай прадукцыі. На сенняшні дзень пад кіраўніцтвам кампаніі знаходзіцца 5 брэндаў. Мы можам прапанаваць вам паслугі пачынаючы ад распрацоўкі лагатыпа ці фірмовага стылю ў дызайн-студыі Oxygen да вытворчасці індывідуальных рэкламна-сувенірных вырабаў у GiftMart. Есць у кампаніі і брэнды сувеніраў уласнай вытворчасці арыентаваныя на сегмент рознічнага гандлю: Vitaem і NameIs. Такім чынам мы маем дастатковы досвед каб прапанаваць вам найбольш прафесійны сэрвіс і тавары ў рэкламнай галіне.  

ГІСТОРЫЯ

Кампанія KARALEU пачала сваю дзейнасць у 2001 годзе з адкрыцця рэкламнага агенцтва Oxygen.

2010 год мы ствараем марку сувеніраў пра Беларусь Vitaem 

2011 - з'яўляецца брэнд вырабаў ручной працы KorolevaToys 

2013 - у кампаніі з'яўляецца адразу 2 новых прадукты. Гэта гандлевая марка NameIs... - сувеніры з імёнамі і праект GiftMart прысвечаны рэкламным сувенірам і падарункам з лагаціпам. 

2017 - мы пераяжджаем у новы прасторны офіс

СУПРАЦОЎНІЦТВА

На сенняшні дзень мы з'яўляемся ў партнерскіх адносінах больш чым з 50 кампаніямі Беларусі. Мы развіваемся і запрашаем да супрацоўніцтва ў розных галінах нашай дзейнасці.